Пошук

29.12.2022 17:46   Vatican News
Фота: ANSA

29 снежня кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду праінфармаваў прадстаўнікоў СМІ пра стан Бэнэдыкта XVI.

Здароўе Папы эмэрыта пагоршылася ў сувязі са сталым узростам, нагадвае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Папа эмэрыт здолеў добра адпачыць мінулай ноччу, ён у поўнай яснасці розуму і прытомнасці», — сказаў Матэо Бруні ў чацвер.

Адказваючы на пытанні журналістаў, ён заўважыў, што, хоць стан Бэнэдыкта XVI застаецца цяжкім, «сітуацыя на дадзены момант стабільная».

«Папа Францішак зноў запрашае маліцца за яго і суправаджаць яго ў гэтыя цяжкія гадзіны», — дадаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду.

Абноўлена 29.12.2022 17:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця