Пошук

28.12.2022 17:18   Vatican News
Архіўнае фота: ANSA

У сераду 28 снежня, завяршаючы агульную аўдыенцыю, Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб асаблівай малітоўнай падтрымцы цяжка хворага Бэнэдыкта XVI.

Словы Святога Айца перадае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Хацеў бы прасіць вас усіх асаблівым чынам маліцца за Папу эмэрыта Бэнэдыкта, які ціха падтрымлівае Касцёл. Памятайце пра яго, ён вельмі хворы. Просім Пана, каб суцешыў яго і падтрымаў у гэтым сведчанні любові да Касцёла да канца», — звярнуўся Пантыфік да прысутных на агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI.

28 снежня Папа Францішак наведаў у Ватыкане цяжка хворага Бэнэдыкта XVI. Здароўе 95-гадовага Папы эмэрыта ў апошнія гадзіны пагоршылася «з прычыны сталага ўзросту, — сказаў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні. — Сітуацыя на дадзены момант застаецца пад кантролем, ён знаходзіцца пад пастаянным наглядам медыкаў».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.