Пошук

05.12.2022 12:08   Vatican News
Фота: lapresse

Увечары 3 снежня ў Ватыкане адбылася цырымонія інаўгурацыі ясляў Божага Нараджэння і вялікай каляднай елкі, у якой узялі ўдзел дэлегацыі італьянскіх рэгіёнаў Фрыулі-Венецыя-Джулія і Абруца, а таксама Гватэмалы.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, цырымонія інаўгурацыі святочнай кампазіцыі з-за неспрыяльных умоваў надвор’я праходзіла ў зале Паўла VI. Яе суправаджалі пажаданні міра, любві і братэрства.

Дзень быў дажджлівым, таму ўдзельнікі святочнай цырымоніі сабраліся ў зале Паўла VI. Цырымонію ўзначаліў кардынал Фэрнандо Вэргэс Альсага, Старшыня Губернатарату Дзяржавы Ватыкан. У сваёй прамове высокі ватыканскі іерарх адзначыў, што елка і яслі, усталяваныя на плошчы Святога Пятра, паходзяць з геаграфічна аддаленых паміж сабой і адначасова блізкіх мясцовасцяў, дзе свята Божага Нараджэння захоўвае сваё глыбокае значэнне.

Кардынал завяршыў сваю прамову пажаданнем, каб мір і любоў перамаглі насілле, і заклікаў несці паўсюль добрую навіну аб нараджэнні Збаўцы.

Сястра Рафаэла Пэтрыні, Генеральны сакратар Губернатарату Дзяржавы Ватыкан, адзначыла, што Божае Нараджэнне рассейвае цемру граху, каб праліць на чалавецтва радасць зіхатлівага чароўнага святла, сімвалам якога з’яўляецца елка. «Дазволім, каб і нас ахапіла святло Яго праўды», — заклікала законніца, выказаўшы надзею на тое, што падчас святочнага перыяду нас будуць суправаджаць пачуццё адраджэння і імкненне да братэрства.

Абноўлена 06.12.2022 10:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.