Пошук

28.11.2022 17:25   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Pinterest

25 лістапада Папа Францішак здзейсніў прызначэнні ў розных структурах Рымскай курыі і звязаных з ёй установах. Дзве высокія кіраўнічыя пасады занялі жанчыны.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец прызначыў старшыню і сакратара Папскай камісіі па сакральнай археалогіі. Імі сталі адпаведна монсеньёр Паскуале Якабонэ, дагэтуль — сакратар і член Камісіі, і Рафаэла Джуліяні, дагэтуль — супрацоўніца гэтай структуры, аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных хрысціянскім катакомбам.

Папа прызначыў таксама падсакратаром Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі прафесара Антанэлу Шаронэ Алібрандзі, прарэктара Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане, спецыяліста ў сферы эканомікі, права, фінансавай і банкаўскай дзейнасці. Яна з’яўляецца, між іншым, старшынёй Асацыяцыі выкладчыкаў права ў эканамічнай сферы.

Прызначэнне атрымаў таксама прафесар Лука Туніцэці, дэкан факультэта філасофіі Папскага Урбаніянскага ўніверсітэта ў Рыме. Ён стаў сакратаром Папскай акадэміі святога Тамаша Аквінскага.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.