Перад малітвай Анёл Панскі, якую Папа Францішак правёў у нядзелю Хрыста Валадара 20 лістапада ў Асці, Святы Айцец асабліва звярнуўся да моладзі.
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік нагадаў, што з мінулага года ва ўрачыстасць Хрыста Валадара ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні. Ён таксама заклікаў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне, якія пройдуць у 2024 годзе пад дэвізам «Марыя ўстала і пайшла паспешна» (пар. Лк 1, 39).
«Маці Божая зрабіла гэта, калі была маладой, і Яна кажа нам, што таямніца захавання маладосці заключаецца менавіта ў гэтых двух дзеясловах: „устань“ і „ідзі“», — сказаў Папа, дадаўшы, што гэта значыць не стаяць на месцы, не думаць толькі пра сябе, марнуючы жыццё ў пагоні за камфортам або апошняй модай, але «імкнуцца высока, выпраўляцца ў дарогу, пазбаўляцца ад сваіх страхаў, каб скіравацца да тых, хто мае патрэбу».
Папа Францішак заўважыў, што сёння нам патрэбна моладзь, свабодная ад нявольніцтва мабільных тэлефонаў, здольная, як Марыя, змяняць свет, несучы Езуса іншым, клапоцячыся пра іншых, будуючы з іншымі братэрскія супольнасці, рэалізуючы мары пра мір».