Увосень Папа Францішак плануе наведаць з апостальскім візітам Казахстан. Пра гэта 1 жніўня афіцыйна паведаміла прэс-служба Святога Пасаду.
«Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных уладаў, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае Апостальскае падарожжа ў Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, наведваючы горад Нур-Султан з нагоды VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве ватыканскай прэс-службы, якую цытуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Раней аб рашэнні Папы ўзяць удзел у мерапрыемстве заяўляла казахстанскае кіраўніцтва.
У 1998 годзе Казахстан як першая краіна Сярэдняй Азіі падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе краіну наведаў Папа Ян Павел ІІ.