Пасол Украіны пры Святым Пасадзе Андрэй Юраш паведаміў, што 22 сакавіка Папа Францішак патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
«Новы бачны жэст падтрымкі з боку Папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў прэзідэнту Зяленскаму», — напісаў у Twitter украінскі дыпламат, словы якога падае Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Папа сказаў, што «моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну», а Зяленскі адказаў, што Яго Святасць «з’яўляецца самым чаканым госцем ва Украіне».
У сваю чаргу ўкраінскі лідар напісаў у сваім Twitter: «Размаўляў з Пантыфікам. Расказаў Яго Святасці аб складанай гуманітарнай сітуацыі і перакрыцці расійскімі войскамі гуманітарных калідораў. Пасрэдніцкая роля Святога Пасаду ў спыненні чалавечых пакут будзе вітацца. Падзякаваў за малітвы за Украіну і за мір».
Папа Францішак упершыню патэлефанаваў украінскаму прэзідэнту ўвечары 26 лютага, у першыя дні вайны ў краіну.