Пошук

16.02.2022 15:53   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: larepublica.cat

15 лютага ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Папы Францішка motu proprio пад назвай Assegnare alcune competenze («Надаць некаторыя кампетэнцыі»), якім прадугледжваецца большая дэцэнтралізацыя ў пытаннях, звязаных з кіраваннем семінарыямі, фармацыяй святароў, рэдагаваннем і выданнем катэхізісаў і іншымі сферамі.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, такім чынам Святы Айцец пашырыў кампетэнцыі біскупаў і вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў, змяніўшы некаторыя нормы Кодэкса Кананічнага Права Касцёла і Кодэкса Канонаў Усходніх Касцёлаў.

У адпаведнасці з новымі нормамі, цяпер біскупам не трэба будзе скіроўваць просьбу аб ухваленні Святым Пасадам па гэтых пытаннях: дастаткова будзе простага пацвярджэння.

На думку Папы, новаўвядзенні павінны спрыяць «здаровай дэцэнтралізацыі, пачуццю калегіяльнасці і пастырскай адказнасці біскупаў», а таксама зробяць «прыняцце рашэнняў у касцёльнай сферы больш дынамічным».

Дэцэнтралізацыя закране пытанні, звязаныя з заснаваннем міждыяцэзіяльных семінарый і зацвярджэннем іх статутаў, зацвярджэннем праграм святарскай фармацыі, інкардынацыяй святароў у касцёльныя структуры, заснаваннем і зацвярджэннем асацыяцый, зацвярджэннем катэхізісаў, выдадзеных епіскапатамі, скарачэннем колькасці цэлебрацыі святых Імшаў адносна атрыманых інтэнцый, выключэннем з манаскіх супольнасцяў законнікаў, якія не прынеслі вечных манаскіх абяцанняў. Motu proprio таксама павялічвае з трох да пяці гадоў тэрмін, на працягу якога законнік па сур’ёзных прычынах можа пражываць па-за сваёй супольнасцю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа