Пошук

26.01.2022 15:02   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Mazur / catholicnews.org.uk

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 26 студзеня прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак правёў малітву за мір ва Украіне. Ён заклікаў вернікаў маліцца ў гэтай інтэнцыі таксама на працягу дня.

«Будзем горача прасіць Пана, каб гэта зямля магла ўбачыць росквіт братэрства і пераадолець раны, страх і падзелы», — сказаў Святы Айцец, словы якога прыводзіць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Пры гэтым Папа нагадаў, што падчас Другой сусветнай вайны загінула каля 5-і млн украінцаў.

«Гэты народ шматпакутны: ён выцерпеў голад, спазнаў нямала жорсткасці і заслугоўвае міру.

Няхай жа малітвы і ўскліканні, якія сёння ўзносяцца да неба, дакрануцца да розуму і сэрцаў адказных на зямлі, каб яны паставілі дыялог і дабро ўсіх вышэй за прыватныя інтарэсы. Прашу: няхай больш ніколі не будзе вайны!» — сказаў Пантыфік, заклікаючы вернікаў памаліцца Ойча наш: «малітву, якая робіць нас братамі, малітву братоў, якія просяць аб прымірэнні і згодзе».

Святы Айцец абвясціў 26 студзеня спецыяльным Днём малітвы за мір ва Украіне пасля малітвы «Анёл Панскі» ў мінулую нядзелю, 23 студзеня.

Увечары 26 студзеня прадстаўнік Папы Францішак ў нашай краіне Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч ў адказ на заклік Папы ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі міру ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Пачатак у 18.30.

Абноўлена 26.01.2022 15:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця