Пошук

25.01.2022 09:59   Catholic.by

26 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі міру, цэлебрацыю якой узначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Малітва за мір у галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з прамой трансляцыяй на Catholic.by адбудзецца ў адказ на ініцыятыву Папы Францішка, які пасля нядзельнай малітвы Анёл Панскі выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.

«З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце з яшчэ больш шырокімі наступствамі. <…>

Таму з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір», — сказаў Святы Айцец.

Яго прадстаўнік у нашай краіне следам за Пантыфікам заахвочвае вернікаў Касцёла ў Беларусі і ўсіх людзей добрай волі «ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству больш, чым аднабаковай выгадзе».

Святая Імша з удзелам Апостальскага нунцыя распачнецца ў мінскай архікатэдры 26 студзеня ў 18.30.

Абноўлена 26.01.2022 17:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.