Пошук

24.01.2022 10:35   Паводле: Vatican News
Фота: скрыншот з Vatican News YouTube channel

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.

Словы Пантыфіка прыводзіць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце з яшчэ больш шырокімі наступствамі.

Горача заклікаю ўсіх людзей добрай волі ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству больш, чым аднабаковай выгадзе. Тыя, хто пераследуе ўласныя мэты, прычыняючы шкоду іншым, зневажаюць уласнае чалавечае пакліканне, бо мы ўсе створаны братамі і сёстрамі.

Таму, з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір», — сказаў Папа Францішак.

Абноўлена 24.01.2022 10:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.