Пошук

18.01.2022 10:54   Паводле: Vatican News
Кардынал Курт Кох. Фота: Daniel Ibanez / CNA

18 снежня распачынаецца Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Да гэтай падзеі выйшаў сумесны зварот двух кардыналаў: Курта Коха, Старшыні Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і Марыё Грэка, Генеральнага сакратара Сіноду Біскупаў.

Падпісаны іерархамі дакумент мае назву «Маліцеся аб адзінстве, маліцеся за Сінод».

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у сумесным лісце, апублікаваным у Ватыкане 17 студзеня і адрасаваным усім біскупам, адказным за экуменізм, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і генеральны сакратар Сінода Біскупаў сфармулявалі прапановы для рэалізацыі экуменічнага вымярэння сінадальнага працэсу ў мясцовых Касцёлах.

Кардыналы напісалі:

«І сінадальнасць, і экуменізм — гэта працэс сумеснага падарожжа»; «паколькі экуменізм можна разумець як „абмен дарамі“, адным з дароў, якія католікі могуць атрымаць ад іншых хрысціянаў, з’яўляецца менавіта іх досвед і разуменне сінадальнасці».На думку іерархаў, Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў, тэма якога «Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму» (Мц 2, 2), прапанаваная Радай Цэркваў Блізкага Усходу, з’яўляецца спрыяльнай нагодай для агульнай малітвы за тое, каб Сінод паспрыяў хрысціянскаму адзінству.

Разважаючы над гэтым, абодва кардыналы сцвярджаюць: «Так як мудрацы, хрысціяне вандруюць разам (сінодос), кіруючыся адным і тым жа нябесным святлом і сутыкаючыся з той жа сусветнай цемрай. Яны таксама пакліканыя разам пакланіцца Езусу і адкрыць свае скарбы.

Усведамляючы нашую патрэбу ў спадарожнічанні і шматлікіх дарах нашых братоў і сясцёр у Хрысце, мы запрашаем іх падарожнічаць з намі на працягу гэтых двух гадоў і шчыра спадзяемся, што, „адкрыўшы нашыя скарбы“, мы зможам падзяліцца дарамі, якімі Дух Святы адарыў розныя хрысціянскія супольнасці, прызначанымі для ўмацавання і адзінства ўсіх».

Зварот завяршаецца адмысловай малітвай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця