Пошук

09.08.2021 11:05   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота

У межах Года Сям’і Amoris lætitia і падрыхтоўкі да Дзясятай сусветнай сустрэчы сем’яў, якую плануецца правесці ў чэрвені наступнага года, ініцыявана распрацоўка Глабальнай каталіцкай дамовы на карысць сям’і (Patto Cattolico Globale sulla Famiglia).

Як паведаміла 7 жніўня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент будзе ўяўляць сабой праграму дзеянняў па падтрымцы інстытуту сям’і ў святле сацыяльнага вучэння Касцёла.

Ініцыятарам яго прыняцця выступілі ватыканскія і міжнародныя каталіцкія ўстановы, такія як Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Папская акадэмія жыцця і Міжнародны цэнтр даследаванняў інстытуту сям’і (CISF).

У падрыхтоўцы Дамовы возьмуць удзел каталіцкія ўніверсітэты з розных краін свету. Праз адмысловыя даследчыя цэнтры яны павінны сабраць інфармацыю і навуковыя дадзеныя адносна сямейных адносін, сацыяльнай каштоўнасці інстытуту сям’і, добрых прыкладаў палітыкі падтрымкі сем’яў на мясцовым і міжнародным узроўнях. На падставе гэтай інфармацыі будзе адбывацца далейшая праца над Дамовай.

Дакумент будзе прадстаўлены на заканчэнне Дзясятай сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе 22–26 чэрвені 2022 года. Сямейны форум будзе адбывацца адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету, але яго галоўныя падзеі пройдуць у Рыме з удзелам Святога Айца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа