Пошук

20.05.2021 11:21   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выступіў за спыненне агню на Блізкім Усходзе, дзе ў апошнія дні аднавіліся ўзброеныя атакі.

«Гэты канфлікт нясе смерць і знішчэнне», — прыводзіць словы ватыканскага іерарха Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ са спасылкай на партал Vatican News.

Кардынал Паралін нагадаў, што Папа Францішак і Святы Пасад «моцна занепакоены» сітуацыяй на Святой Зямлі, і заклікаў да неадкладнага спынення насілля паміж Ізраілем і Палестынай.

«Ватыкан не з’яўляецца пасярэднікам у вузкім значэнні гэтага слова, аднак хоча па меры сваіх магчымасцяў зрабіць усё, каб зменшыць канфлікт у духу выйсця, заснаванага на ідэі дзвюх дзяржаў»,— сказаў кардынал.

Як дадаў іерарх, ён плануе закрануць гэтую тэму падчас сустрэчы са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, якую чакаюць у Ватыкане. Папа Францішак прыме яе на аўдыенцыі 22 мая.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа