Пошук

03.03.2021 10:18   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by

«Памолімся разам, каб мы перажылі сакрамэнт пакаяння з новай глыбінёй і такім чынам пакаштавалі бясконцую Божую міласэрнасць», — заахвоціў Папа Францішак у паведамленні ў Twitter.

Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, публікацыя Пантыфіка ў Twitter звязана з яго малітоўнымі інтэнцыямі на сакавік. «У цэнтры споведзі знаходзіцца Езус, які чакае нас, слухае нас і нам прабачае», — адзначае Святы Айцец.

«Калі я іду да споведзі, то дзеля таго, каб зведаць аздараўленне, вылечыць маю душу. Каб выйсці з большым духоўным здароўем. Каб перайсці ад убогасці да міласэрнасці», — тлумачыць Папа ў кароткім відэа, што прадстаўляе інтэнцыі Сусветнай сеткі Папскай малітвы на сакавік.

Пантыфік падкрэслівае, што «цэнтрам споведзі з’яўляюцца не грахі, якія мы называем, а Божая любоў, якую атрымліваем і якая заўсёды нам патрэбна».

«Будзем памятаць: мы ў сэрцы Езуса раней за нашыя памылкі», — дадаў Святы Айцец, а таксама заклікаў маліцца, «каб Бог даў свайму Касцёлу міласэрных святароў, а не абвінаваўцаў».

Абноўлена 03.03.2021 10:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця