Пасля Кансісторыя, які адбыўся ў Рыме 28 лістапада, адзінаццаць новых кардыналаў наведалі Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI.
Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, пасля таго, як новыя кардыналы, прысутныя ў Рыме, наведалі Бэнэдыкта XVI, у інтэрнэце з'явілася крытыка, таму што здымкі з Ватыкана паказвалі, што ўдзельнікі сустрэчы сядзяць блізка адзін да аднаго і без масак. Акрамя таго, кардыналы разам спявалі, седзячы перад Папам Францішкам і Пантыфікам на пенсіі.
Па інфармацыі СМІ, усе новыя кардыналы прайшлі каранцін у ватыканскім Доме св. Марты.
Пасілкі ставілі ім перад дзвярыма пакояў, ім нельга было ўваходзіць у сталовую, дзе часта есць таксама Папа Францішак. Кардынальскае ўбранне дастаўлялася ім на месца пражывання.
Падчас урачыстасцяў Кансісторыя ўсе яго ўдзельнікі, у тым ліку Папа, насілі маскі і сядзелі далёка адзін ад аднаго, згодна з прадпісаннямі, звязанымі з пандэміяй каранавірусу. Кожны з новых кардыналаў здымаў маску толькі на той час, калі станавіўся на калені перад Папам, прымаючы кардынальскія знакі адрознення: берэт, пярсцёнак і дакумент намінацыі. Традыцыйныя абдымкі Папы з імі і кардыналаў паміж сабой таксама былі адменены.
Папа Францішак, які вельмі рэдка публічна носіць маску, у апошнія тыдні ў сваіх выступленнях шмат разоў заклікаў захоўваць афіцыйныя прадпісанні, якія датычаць аховы здароўя.
З гэтай прычыны яго часам крытыкавалі за тое, што ён не дае добрага прыкладу.
Але падчас Кансісторыя і святой Імшы з новымі кардыналамі ў нядзелю 29 лістапада ўсе ўдзельнікі захоўвалі правілы, абавязковыя ў час пандэміі ў Італіі і Касцёле.