Пошук

30.10.2020 12:21   Паводле: Vatican News
Фота: Vatican News

З 4 лістапада агульныя аўдыенцыі ў Ватыкане зноў будуць праходзіць без удзелу вернікаў — у форме відэатрансляцыі з прыватнай Папскай бібліятэкі ў Апостальскім палацы.

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Прычына вымушаных мер — пандэмія каранавірусу.

За прамым эфірам можна будзе сачыць з дапамогай ватыканскіх СМІ, у тым ліку парталу Vatican News.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што рашэнне было прынята як наступства паведамлення пра выяўленне станоўчага выніку тэсту на COVID-19 у аднаго з удзельнікаў агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла 21 кастрычніка, а таксама з мэтай прадухілення стварэння пагрозы для здароўя ўдзельнікаў.

Агульныя аўдыенцыі сёлета ўжо праводзіліся ў фармаце відэатрансляцый з 11 сакавіка па 2 верасня.

Пасля 189-дзённага перапынку Папа зноў пачаў сустракацца з вернікамі. Спачатку аўдыенцыі адбываліся ва ўнутраным дворыку Апостальскага палацу, затым — у ватыканскай Зале Паўла VI.

У сувязі з пандэміяй папскія цэлебрацыі ў бліжэйшыя месяцы будуць праходзіць у прысутнасці вельмі абмежанавай колькасці вернікаў, калі эпідэміялагічная сітуацыя не зменіцца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця