Пошук

02.10.2020 09:05   Паводле: Іl Sismografo / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by
Папа Пій VII / Іl Sismografo

Запланаванае на 3 кастрычніка падпісанне Папам Францішкам яго трэцяй энцыклікі Fratelli tutti (Усе браты), што адбудзецца ў Асізі, стане першай такой падзеяй за 206 гадоў па-за мурамі Ватыкана.

Як нагадвае Іl Sismografo, у мінулы раз такое мела месца 14 мая 1814 года, калі Папа Пій VII падпісаў энцыкліку Il Trionfo (Трыумф) у сваёй роднай Чэзэне.

Тады Папа, у 1809 годзе захоплены імператарам Напалеонам і зняволены ў Францыі, абвясціў у ёй сваё вяртанне ў Рым і аднаўленне Касцёльнай дзяржавы. Энцыкліка пачыналася словамі «Трыумф Божай Міласэрнасці».

Абноўлена 02.10.2020 21:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця