Пошук

08.09.2020 12:33   Паводле: Vatican News
Папа Францішак падчас візіту ў Асізі / Montesubasio.it

3 кастрычніка Святы Айцец здзейсніць візіт у Асізі, дзе падпіша новую энцыкліку аб братэрстве і грамадскім сяброўстве пад назвай Fratelli tutti («Усе браты»).

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду, перад падпісаннем дакумента Пантыфік узначаліць цэлебрацыю Імшы ля магілы святога Францішка Асізскага.

Падкрэсліваецца, што ў сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй візіт пройдзе ў прыватнай форме.

Падчас літургічнай цэлебрацыі не прадугледжана прысутнасць вернікаў. Пасля яе завяршэння Папа вернецца ў Ватыкан.

Дакумент стане трэцяй энцыклікай Папы Францішка пасля Lumen fidei («Святло веры», 2013) і Laudato si’, прысвечанай клопату пра супольны дом (2015). Акрамя трох энцыклік, Пантыфік выдаў пяць Апостальскіх адгартацый: Evangelii gaudium («Радасць Евангелля», 2013), Amoris laetitia («Радасць любові», 2016), Gaudete et exsultate («Радуйцеся і весяліцеся», 2018), Christus vivit («Хрыстус жыве», 2019) і Querida Amazonia («Умілаваная Амазонія», 2020).

Абноўлена 08.09.2020 12:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.