Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 27 верасня прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак выказаў заклапочанасць у сувязі з навінамі аб сутыкненнях на Каўказе.
Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
«Малюся аб міры на Каўказе і прашу бакі канфлікту зрабіць канкрэтныя жэсты добрай волі і братэрства, якія змогуць прывесці да вырашэння праблем не з выкарыстаннем сілы і зброі, але шляхам дыялогу і перамоў»,
— сказаў Папа. «У цішыні памолімся разам аб міры на Каўказе», — заклікаў ён.
Абвастрэнне сітуацыі здарылася 27 верасня пасля пачатку баявых дзеянняў паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі на лініі сутыкнення ў Нагорным Карабаху.