Пошук

12.10.2020 12:55   Паводле: Vatican News
Фота: АР

Святы Айцец выказаў сваю падтрымку перамір’ю паміж Арменіяй і Азербайджанам. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 11 кастрычніка прайшла ў Ватыкане.

«Я з радасцю прыняў той факт, што Арменія і Азербайджан дамовіліся аб спыненні агню па гуманітарных прычынах з думкай пра дасягненне грунтоўнага мірнага пагаднення», — сказаў Папа Францішак, чые словы перадае беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Нягледзячы на тое, што перамір’е здаецца вельмі хісткім, я заклікаю да яго аднаўлення і выказваю мае спачуванні ў сувязі з гібеллю і пакутамі людзей, разбурэннямі дамоў і месцаў культу. Малюся і запрашаю маліцца за ахвяраў і ўсіх тых, чыё жыццё знаходзіцца ў небяспецы», — дадаў пастыр паўсюднага Касцёла.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа