Пошук

26.11.2020 11:43   Паводле: Lenta.ua / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Lenta.ua

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заклікаў не турбавацца пра будучыню хрысціянскіх святыняў на тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якая перайшла пад кантроль Азербайджана.

Як са спасылкай на азербайджанскія СМІ паведаміла 24 лістапада Lenta.ua, кіраўнік дзяржавы заявіў, што яны з’яўляюцца гісторыка-культурным набыткам Азербайджана.

Паводле яго, шэраг лідараў краін Захаду цікавіць далейшы лёс хрысціянскіх святыняў на землях, якія перайшлі да азербайджанскага боку. Яны выказалі сваю занепакоенасць гэтым падчас перамоваў з Аліевым.

«Няхай ніхто не турбуецца, асабліва лідары заходніх дзяржаў, якія распальваюць ісламафобскія пачуцці, закрываюць вочы на апаганьванне ісламскіх святыняў і нават апраўдваюць тых, хто гэта робіць», — падкрэсліў азербайджанскі прэзідэнт, дадаўшы, што ўсе хрысціянскія святыні на тэрыторыі Нагорнага Карабаха з’яўляюцца гісторыка-культурным набыткам Азербайджана.

«Усе гістарычныя помнікі ў краіне ахоўваюцца дзяржавай», — адзначыў Аліеў.

Паводле яго, за кошт дзяржавы цяпер праводзіцца рамонт дзвюх праваслаўных цэркваў, яшчэ адна ўжо адрамантавана.

Нагадаем, што 9 лістапада была дасягнута дамоўленасць аб спыненні вагню ў Нагорным Карабаху, у адпаведнасці з якой пад кантроль Азербайджана пяройдуць больш за 100 населеных пунктаў у сямі раёнах, на тэрыторыі якіх знаходзіцца шмат хрысціянскіх помнікаў.

Абноўлена 26.11.2020 14:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа