Пошук

21.04.2020 09:03   Паводле: Vatican News / Пераклад: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Рapaboys.org

Сусветная сустрэча сем’яў, якая павінна была адбыцца ў наступным годзе ў Рыме, перанесена на 2022 год, а Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне — на 2023.

Пандэмія каранавірусу прымусіла арганізатараў дзвюх найважнейшых касцёльных падзей бліжэйшага часу перагледзець планы. Як паведаміла італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, 20 красавіка кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні растлумачыў рашэнне Папы Францішка.

«У сувязі з цяперашняй санітарнай сітуацыяй і яе наступствамі для перамяшчэння і збору моладзі і сем’яў Святы Айцец разам з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця палічыў неабходным адкласці на год бліжэйшую Сусветную сустрэчу сем’яў, якую планавалася правесці ў Рыме ў чэрвені 2021 года, і бліжэйшыя Сусветныя дні моладзі, якія планавалася правесці ў Лісабоне ў жніўні 2022, на чэрвень 2022 года і жнівень 2023 года адпаведна», — паведаміў кіраўнік ватыканскай прэс-службы.

Абноўлена 21.04.2020 11:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.