Пошук

12.02.2020 15:45   Паводле: mospat.ru
Фота: mospat.ru

11 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў) прыбыў у Рым для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных чацвёртай гадавіне гістарычнай сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў Гаване.

Як паведамляе сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, у рымскім аэрапорце імя Леанардо да Вінчы праваслаўнага іерарха сустрэлі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі пры Святым Пасадзе Аляксандр Аўдзееў, адказны сакратар Аміністрацыі прыходаў Маскоўскага Патрыярхату ў Італіі іераманах Амвросій (Мацегора) і супрацоўнік Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству ксёндз Ярамір Задрапа.

Вечарам у Доме святой Марты ў Ватыкане адбылася сустрэча Мітрапаліта Іларыёна са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам.

Бакі абмеркавалі актуальны стан адносін паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рыма-Каталіцкім Касцёлам. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю праваслаўна-каталіцкага дыялогу ў межах Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рыма-Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой.

Абноўлена 12.02.2020 15:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.