Пошук

11.10.2019 15:31   Паводле: Vatican News
Фота: messadelpapa.com

10 кастрычніка ў Ватыкане Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі групу з 73-х капуцынаў з італьянскага рэгіёна Марке.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, падчас аўдыенцыі духоўныя сыны святога Францішка мелі магчымасць задаць пытанні Пантыфіку, на якія ён адказваў з прастатой і бацькоўскімі настаўленнямі.

Папа заклікаў сваіх гасцей абвяшчаць Езуса Хрыста ўласным жыццём, не думаючы пра сябе, даючы сведчанне пакоры і беднасці.

Важна не забывацца, што «д’ябал уваходзіць праз кішэні», праз адсутнасць паслядоўнасці паміж ладам жыцця і абяцаннем беднасці, якое даюць манахі.

Пастыр паўсюднага Касцёла, які сам з’яўляецца манахам езуітам, звярнуў увагу на разбуральныя наступствы пранікнення свецкасці ў Касцёл. Ён нагадаў, што Езус маліўся, каб Айцец аддаліў Яго не ад свету, а менавіта ад духа гэтага свету, які «знішчае ўсё і распаўсюджвае падман».

З іншага боку, Папа нагадаў пра шкоднасць клерыкалізму — адчування сябе не пастырамі, а князямі.

Святы Айцец заклікаў францішканаў капуцынаў не паддавацца «манаскай роспачы», звязанай з адчуваннем сябе няшчасным. У такіх выпадках існуе рызыка ператварэння манаха ў «калекцыянера крыўды», якому ўласціва пастаяннае нараканне і пачуццё быцця ахвярай. Папа Францішак нагадаў прыклад святой Маці Тэрэзы з Калькуты, якая раіла сваім паплечніцам пазбягаць спакусы адчування сябе ахвярамі несправядлівасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.