Пошук

18.09.2019 12:43   Паводле: Vatican News
Фота: аbiturients.info

16 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва і супрацоўнікаў Рэгіянальных журналісцкіх аддзяленняў італьянскай тэлерадыёкампаніі RAI.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец звярнуў увагу сваіх гасцей на выклікі, звязаныя з глабалізацыяй. Сама па сабе яна з’яўляецца добрай, бо яднае людзей. Кепска, аднак, калі яна вядзе да ўніфікацыі, знішчаючы багацці і адметнасці народаў, культур і традыцый, перакананы Папа.

У гэтым кантэксце Пантыфік адзначыў каштоўнасць працы Рэгіянальных журналісцкіх аддзяленняў, бо іх супрацоўнікі распавядаюць пра лакальнае жыццё, мясцовыя праекты, праблемы і спадзяванні, сустракаюцца з людзьмі, сем’ямі, а таксама даюць голас сведчанням веры.

«Я ўпэўнены, што мясцовая інфармацыя не павінна лічыцца менш значнай за нацыянальную. Больш за тое, я б сказаў, што яна з’яўляецца найбольш аўтэнтычнай у свеце мас-медыя, бо яе мэта не заключаецца ў здабыцці прыбытку ці пераказе пасланняў, а ў перадачы голасу людзей, ва ўсіх яго аспектах і розных момантах грамадскага, культурнага і духоўнага жыцця. Яна мае і важнае заданне раскрыцця патэнцыялу мясцовых супольнасцяў і культур, без якіх таксама не было б адзінства народа», — падкрэсліў Папа.

Святы Айцец пажадаў журналістам, каб навіны, якія яны робяць, садзейнічалі рэфлексіі, каб іх мова была ўзважанай і яснай, а тон — пазбаўлены агрэсіі і пагарды.

Пантыфік таксама заўважыў, што існуе вялікае мора добрых навін, якія заслугоўваюць таго, каб пра іх даведаліся людзі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.