Пошук

19.07.2019 15:55   Паводле: Vatican News
Фота Віталія Палінеўскага

Да канца 2019 г. Дзяржава Ватыкан плануе стаць цалкам plastic free. У прыватнасці тут быў забаронены продаж пластыкавых рэчаў разавага выкарыстання.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, з прагненнем адаптавацца да высокіх еўрапейскіх экалагічных стандартаў і чэрпаючы натхненне з энцыклікі папы Францішка Laudato si’ на тэрыторыі самай маленькай дзяржавы ў свеце дынамічна развіваецца раздзельны збор смецця. Пра гэта распавёў італьянскаму агенцтву ANSA Рафаэль Ігнацыё Тарніні, кіраўнік садовай і камунальнай службы Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень у Ватыкане на перапрацоўку адпраўляецца 55% «звычайнага» смецця. Лічбы ў 75% плануецца дасягнуць праз два-тры гады.

Частка арганічнага смецця перарабляецца на ўгнаенні і выкарыстоўваецца ў Ватыканскіх садах і на фермах у Кастэль-Гандольфа.

Што тычыцца «спецыяльных адходаў», то ў 2016 г. быў створаны адпаведны экалагічны цэнтр, дзе яны сартуюцца для далейшай перапрацоўкі. У 2018 г. ён быў мадэрнізаваны, што дазволіла павялічыць долю сартаванага спецыяльнага смецця да 98%. Дасягнуць стопрацэнтнага выніку плануецца ў 2020 г.

Рафаэле Тарніні распавёў, што на плошчы св. Пятра былі ўстаноўлены спецыяльныя сметніцы для збору пластыку. Галоўным чынам у іх трапляюць бутэлькі з-пад вады, якіх штодзённа збіраецца каля 10 кілаграмаў.

Ватыкан ужо даўно прыкладае намаганні, накіраваныя на стварэнне ўстойлівай экалагічнай абстаноўкі на сваёй тэрыторыі. У 2008 г. на даху Залы Паўла VI было ўстаноўлено каля 2400 сонечных панэляў.

Яны пакрываюць плошчу ў 5 тыс. квадратных метраў і дазваляюць ацяпляць, кандыцыянірававаць паветра і асвятляць вялізнае памяшканне, у якім Пантыфік часта сустракаецца з вернікамі, а таксама бліжэйшыя будынкі.

Са студзеня 2019 г. базыліка св. Пятра мае энергазберагальныя святлодыёдныя лямпачкі, якія раней былі ўстаноўлены ў Сікстынскай капэле і на плошчы св. Пятра. Сёлета на тэрыторыі Ватыкана было ўстаноўлена 20 зарадных станцый для электрамабіляў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.