Пошук

14.06.2019 17:41   Тэкст: Арцём Кір'янаў / Фота: Павел Пагасай / Catholic.by

Дзень 14 чэрвеня стаў апошнім у чарговым навучальным 2018–2019 годзе ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Гэтая нагода сабрала ўсю супольнасць Alma Mater у семінарыйнай капліцы Найсвяцейшага Імя Марыі.

Урачыстую святую Імшу падзякі ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, а з гаміліяй да фарматараў, выкладчыкаў і семінарыстаў звярнуўся віцэ-рэктар кс. Адам Дынак.

Цяпер семінарысты адправяцца ў родныя парафіі, а таксама на летнюю душпастырскую практыку.

  
Абноўлена 14.06.2019 22:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа