Пошук

16.06.2019 08:18   Catholic.by

З чэрвеня стартуе новы праект каталіцкага тэлебачання — праграма «Каталізатар». Гэта хрысціянскі відэаблог, які будзе размяшчацца і выходзіць на Ютуб-канале Catholic.by.

Фармат блога: навукова-папулярныя рэлігійна-філасофскія відэа, разлічаныя не толькі на практыкуючых католікаў, а на шырокую аўдыторыю, у тым ліку і на людзей, якія яшчэ не сустрэліся ў сваім жыцці з жывым Богам.

«Каталізатар» пакліканы стаць адказам на штораз больш агрэсіўную ў наш час атэістычную прапаганду і блюзнерскі кантэнт, які бесперашкодна распаўсюджваецца ў сродках камунікацыі.

Праграма мае на мэце разбураць памылковыя стэрэатыпы пра веру і Касцёл і змагацца з рознага кшталту хлуснёй на тэму рэлігіі. У ёй будзе не толькі апалагетыка хрысціянскага вучэння і папулярна прадстаўленыя багаслоўскія тэмы, але таксама інфармацыя пра гісторыю і сучаснасць хрысціянства і супольнасці вернікаў.

Далучайцеся! Падпісвайцеся на наш канал на Ютуб! Каталізуйцеся!

Абноўлена 16.06.2019 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа