Пошук

01.05.2019 01:00   Тэкст і фота: Анастасія Цыбульская / Catholic.by

Маладыя вернікі парафіі ў Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Тракелі і Ліду перад прыняццем сакрамэнту канфірмацыі. Шчучын — Тракелі — Ліда — шлях, які стаў ужо традыцыйным: кожны год моладзь са Шчучына пераадольвае яго вясною, каб з дапамогай Марыі лепш падрыхтавацца да сакрамэнту хрысціянскай сталасці.

Падчас святой Імшы ў Тракелях 27 красавіка маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця канфірмацыі.

У гаміліі а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Больш за тое, пасля прыняцця сакрамэнту канфірмацыі гэта становіцца нашым абавязкам.

Далей пілігрымы скіраваліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі моладзь разважала аб хрысціянскай веры. Падчас працы ў групах былі вызначаны правілы, якімі павінен карыстацца кожны веруючы чалавек.

Таксама моладзь прапанавала некалькі сцэнак, пакліканых звярнуць увагу людзей на Езуса і Касцёл.

 

Абноўлена 01.05.2019 07:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.