Пошук

29.04.2019 16:44   Тэкст і фота: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by

Як паведамляе партал Catholicnews.by, 28 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску дыяканскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча атрымаў Алег Зямчонак, ураджэнец а.г. Парыж Пастаўскага раёна.

Фармацыю кандыдат да святарства праходзіў у духоўных семінарыях у Пінску і ў Санкт-Пецярбургу (Расія).

У парафіяльную ўрачыстасць Божай Міласэрнасці ў цэлебрацыі св. Імшы разам з Віцебскім біскупам бралі ўдзел кс. Канстанцін Перэдэрый, рэктар духоўнай семінарыі «Марыя Каралева Апосталаў» у Санкт-Пецярбургу, кс. Уладзімір Заянчкоўскі з Лепеля, былы пробашч у Парыжы, пры якім дыякан Алег распазнаў сваё пакліканне, кс. Валерый Орсік з Оршы і афіцыял біскупскага суда кс. Аляксей Ляшко.

Пасля літургіі слова кс. Валерый, у парафіі якога семінарыст апошні час праходзіў практыку, звярнуўся да біскупа з просьбай удзяліць пасвячэнне дыяканату і засведчыў, што кандыдат падрыхтаваны і гатовы прыняць пасвячэнне.

Пасля прадстаўлення кандыдата пастыр дыяцэзіі прамовіў гамілію, у якой засяродзіўся на паходжанні і значэнні дыяканскага служэння ў Касцёле.

Непасрэдна перад абрадам пасвячэння кандыдат публічна даў абяцанні выконваць усе абавязкі даручанага яму служэння, захоўваючы цэлібат і штодзённа молячыся Літургію гадзінаў.

На заканчэнне ўрачыстасці новапасвячаны дыякан Алег скіраваў словы ўдзячнасці Богу, сваёй маці, а таксама біскупу Алегу і ўсім прысутным на ўрачыстасці святарам і вернікам.

Больш фота ТУТ>>>

Абноўлена 29.04.2019 16:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.