Пошук

23.04.2019 11:25   Тэкст і фота: Арцём Ткачук / Catholic.by

З 18 па 21 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску група інвалідаў-вазочнікаў, валанцёры і супрацоўнікі цэнтра асаблівым чынам разам перажывалі Пасхальную таямніцу Хрыста.

На працягу гэтых чатырох дзён вазочнікі, супрацоўнікі цэнтра і валанцёры разам праводзілі час у супольных занятках і малітве. У Вялікі чацвер дырэктар цэнтра сястра Часлава Навіцкая USJK правяла для гасцей катэхэзу аб вытоках і значэнні Трыдуума ў Касцёле. У Вялікую пятніцу група сустрэлася з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, а ў Вялікую суботу ўсе разам гатавалі стравы на Велікодны стол.

У межах сустрэчы яе ўдзельнікі мелі магчымасць наведаць майстар-клас па доглядзе за скурай, што зацікавіла перадусім дзяўчат, а ўсе ахвотныя скарысталіся цырульняй, якая дзейнічае пры сацыяльным цэнтры. У Пасхальную нядзелю пасля ўрачыстай Эўхарыстыі прысутныя сабраліся на велікодны сняданак і супольны грыль.

Сястра Часлава ад імя Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра сардэчна дзякуе ўсім удзельнікам, валанцёрам і супрацоўнікам за жаданне сустрэць Вялікдзень у духу добрага самараніна.

«Гэта быў выдатны час, які мы правялі ўсе разам. Веру, што гэта не апошняя наша сустрэча, — кажа сястра Часлава. — Дзякуй усім валанцёрам і супрацоўнікам цэнтра, якія дапамаглі арганізаваць і правесці сёлетні Трыдуум і Вялікдзень».

 

 

Абноўлена 23.04.2019 13:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.