Пошук

20.04.2019 08:18   Catholic.by

Напярэдадні Вялікадня пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы ў Мінску ксёндз канонік Францішак Рудзь наведаў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы з курсантамі святар распавёў пра каталіцкія традыцыі святкавання Пасхі.

У сучасным беларускім грамадстве вялікае значэнне мае духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення. У бліжэйшай будучыні маладыя людзі стануць асновай нашага грамадства, стварыўшы сем'і і пачаўшы прафесійную дзейнасць. Таму для многіх навучальных устаноў важным з'яўляецца ўдзел прадстаўнікоў рэлігійных інстытутаў у духоўным выхаванні моладзі. Гісторыя і вопыт пакаленняў паказваюць, што на працягу многіх стагоддзяў на беларускіх землях выхаванне духоўнасці непарыўна было звязана з любоўю да Бога і Радзімы.

Ксёндз Францішак Рудзь ужо не першы раз наведвае Акадэмію МУС РБ. У гэты раз прадметам размовы з курсантамі і афіцэрска-выкладчыцкім складам стала галоўнае свята хрысціянства — Уваскрасенне Хрыста.

Святар распавёў пра традыцыі падрыхтоўкі да свята ў розных краінах свету і на тэрыторыі Беларусі, пра тое, як правільна правесці апошнія дні Вялікага посту. Вялікдзень не з'яўляецца аднадзённай падзеяй, а ўключае ў сябе і пост, падчас якога кожнаму чалавеку шчыра і з поўнай адказнасцю трэба падрыхтаваць сваю душу і цела.

Святар патлумачыў сэнс урачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана, раскрыў сімволіку велікоднай ежы і адказаў на пытанні слухачоў.

«Свята нагадвае кожнаму з нас пра чароўны дар неўміручасці праз уваскрасенне душы. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах свету хрысціяне ўспамінаюць падзею, якая стала паваротным момантам у гісторыі чалавецтва. Езус Хрыстус, Сын Божы, уваскрос з мёртвых, каб даць чалавеку магчымасць вечнага жыцця», — адзначыў ксёндз Францішак Рудзь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.