У нядзелю 7 красавіка ў Баранавічах адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада.
Набажэнства праводзілася ўжо ў пяты раз. Можна сказаць, што яно паспела стаць своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў.
Арганізатарам Крыжовага шляху выступае парафія Узвышэння Святога Крыжа, але ў набажэнстве прымаюць удзел вернікі ўсіх гарадскіх парафій і навакольных населеных пунктаў.
Таксама да малітоўнага шэсця далучыліся студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску і студэнты прапедэўтычнага года семінарыі ў Мінску.