Пошук

04.04.2019 14:41   Catholic.by
Фота кс. Юрый Марціновіч

4 красавіка 50-гадовы юбілей з дня нараджэння адзначае біскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

«Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах і выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові» (Эф 1, 3–4).

Сёння мінае роўна 50 гадоў, калі ўвечары Вялікай пятніцы ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх нарадзіўся хлопчык, які стаў чацвёртым дзіцём у гэтай пабожнай каталіцкай сям’і. На святым хросце, які адбыўся 13 мая 1969 г. у парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах, нованароджаны атрымаў імя Юзаф.

У залаты 50-гадовы юбілей біскупа Юзафа Станеўскага рэдакцыя партала Catholic.by дзякуе Богу за той вялікі дар, якім гэты пастыр з’яўляецца не толькі для Гродзенскай дыяцэзіі, але для ўсяго Касцёла на Беларусі, і атуляе яго сваёй малітвай.

Шчыра дзякуем і Вам, Ваша Эксцэленцыя, за Вашае ахвярнае служэнне, за сэрца і за жыццё, якое ахвяравалі Богу і Касцёлу; за тое, што дзеліцеся з намі цеплынёю свайго сэрца і сваімі цікавымі разважаннямі над верай і жыццём. Няхай Хрыстус умацоўвае Вас на гэтым шляху, для якога Вас выбраў і паставіў, а Маці Божая няхай атуліць Вас і Вашае служэнне сваёй матчынай апекай.

Абноўлена 04.04.2019 14:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа