Пошук

27.03.2019 12:12   Паводле: JAN.by / Фота: Паліна Маісеева / Catholic.by

26 сакавіка фігуру нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі віталі вернікі мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ. Перэгрынацыя праходзіць у інтэнцыі вялікай малітвы за Беларусь, якая асабліва ў апошнія дні адбывалася ў розных месцах нашай краіны.

Пасля ўрачыстага прывітання фігуры перад капіліцай, якая ўжо некалькі гадоў дзейнічае ў адным са спальных раёнаў сталіцы, тут адбылося набажэнства да святога Міхала Арханёла, пасля якога распачалася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў пробашч парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах кс. Ігар Лашук, дэкан Стаўбцоўскі, галоўны ініцыятар перэгрынацыі.

У прамоўленым Божым слове святар адзначыў:

«Сёння падчас малітвы аб аздараўленні і вызваленні праз заступніцтва святога Міхала Арханёла мы маліліся за людзей, зняволеных нянавісцю, жаданнем адпомсціць, непрабачанымі крыўдамі, нязгодаю і зласлівасцю. Так шмат злых духаў знаходзіцца ў нас!

Нячыстыя духі, дэманы, якія снуюць у нашым сэрцы, якія снуюць навокал, непакояць, з’ядаюць нас. Але Хрыстус сказаў ясна і коратка: „Я перамог свет“. Святы Міхал Арханёл кажа: „Хто ж як Бог?“ Таму, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы маем заступніцтва, мы маем адносіны з Богам; мы ведаем, да каго маліцца».

Фігура святога Міхала Арханёла будзе заставацца ў капліцы на ўскраіне Мінска да 2 красавіка. На час яе прабывання ў парафіі запланавана спецыяльная малітоўная праграма, што ўключае шэраг набажэнстваў.

Сярод іх варта асабліва адзначыць 24-гадзінную адарацыю ў інтэнцыі абароны жыцця і сям’і, якая распачнецца ў пятніцу 29 сакавіка а 18-й гадзіне.

Таксама ў гэтыя дні з 31 сакавіка па 2 красавіка ў парафіі адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі, якія правядзе кс. Ігар Лашук.

Абноўлена 27.03.2019 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.