19 сакавіка 1919 года, падчас польска-савецкай вайны чэкісты расстралялі ксяндза Вінцэнта Латарэвіча, які служыў у Ішкалдзі.
Яго цела разам з целамі трох іншых ахвяраў скінулі ў калодзеж у двары Мірскага замка. Калі польскае войска зноў заняло Мір, цела 33-гадовага святара было перавезенае ў Ішкалдзь і пахаванае на прыкасцёльным цвінтары. Усяго падчас польска-савецкай вайны 1918–1921 гадоў бальшавікі забілі больш за 100 ксяндзоў.
Напярэдадні сотай гадавіны з часу тых крывавых падзей у Ішкалдзі адбылася Імша памяці ксяндза Латарэвіча, цэлебрацыю якой узначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
Як паведамляе партал «Наша Ніва» nn.by, у Імшы ўзялі ўдзел актывісты Саюза палякаў з розных гарадоў, а таксама польскія дыпламаты.