19 сакавіка супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне павіншавала дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага з імянінамі.
Ва ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Апекуна Касцёла, падчас святочнай Імшы ў семінарыйнай капліцы сабраліся студэнты семінарыі, выхаваўцы і госці, каб памаліцца ў інтэнцыі шаноўнага імянінніка.
У гэты асаблівы дзень Касцёл моліцца за ўсіх мужчын, каб Бог праз заступніцтва святога апекуна, які з’яўляецца прыкладам сціплага і пакорнага жыцця, дапамагаў ім будаваць хрысціянскую супольнасць у духу сапраўднай любові, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі на ўзор св. Юзафа ў еднасці з Езусам і Марыяй.