Пошук

15.03.2019 12:15   Тэкст: Арцём Кір’янаў / Фота: Уладзіслаў Козел, Арцём Кір’янаў / Catholic.by

14 сакавіка студэнты трэцяга, чацвёртага і пятага курсаў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прынялі з рук біскупа Антонія Дзям’янкі паслугі лектарату і акалітату.

Святая Імша ў семінарыйнай капліцы Найсвяцейшага Імя Марыі, падчас якой былі ўдзелены паслугі, сабрала не толькі фарматараў і навучэнцаў, але таксама вернікаў пінскай катэдральнай парафіі.

У прамоўленай гаміліі біскуп Антоні падкрэсліў важнасць служэння лектараў і акалітаў як памочнікаў святароў.

Ардынарый адзначыў, што лектар — гэта той, хто не толькі абвяшчае Божае Слова, але і жыве яго моцай. Таксама і акаліт не толькі дапамагае ў цэлебрацыі Эўхарыстыі, але перадусім сам духоўна аднаўляецца праз яе.

Святая Імша з удзяленнем паслуг, што адбылася ў капліцы alma mater, стала для семінарыстаў чарговым крокам на шляху фармацыі да святарства. Пра вялікія дары абвяшчэння Божага Слова і паслузе падчас Эўхарыстыі, даручаныя ім Касцёлам, будучыя святары будуць разважаць падчас велікапосных рэкалецый, якія распачынаюцца ў семінарыйнай супольнасці ў пятніцу 15 сакавіка.

Абноўлена 15.03.2019 12:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця