Раніцай 13 сакавіка арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя, якая прайшла без ускладненняў.
Да вечара іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пры гэтым адчуваў моцны боль. На наступны дзень пасля аперацыі ён паведаміў наступнае:
«Сёння па рэкамендацыі лекараў стаў на ногі і пахадзіў па палаце.
Рана яшчэ баліць, але самае галоўнае, што ўжо на другі дзень пасля аперацыі я магу хадзіць. Дзякуй за малітвы і салідарную падтрымку!»Пакуль невядома, колькі працягнецца перыяд рэабілітацыі, але ўжо цяпер можна спадзявацца, што аперацыя ў цэлым прайшла паспяхова і што здароўе 73-гадовага арцыбіскупа Кандрусевіча будзе ісці на папраўку.