Пошук

12.03.2019 09:59   Catholic.by

У душпастырскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа ў Мінску падчас Вялікага посту па суботах праходзіць серыя духоўных катэхезаў.

Як паведамляецца на парафіяльным сайце Svjazep.org, кожную суботу а 18-й гадзіне вернікі збіраюцца на Вячэрню (Нешпары), пасля чаго, каля 19-й гадзіны, адбываецца катэхетычная сустрэча на вызначаную тэму.

16 сакавіка катэхетычная сустрэча ў сталічнай грэка-каталіцкай парафіі будзе прысвечана тэме «Вялікі Саракаднеў: хронас або кайрас? Пост — час сустрэчы з Хрыстом».

Сустрэчу правядзе протапрэзбітэр Андрэй Абламейка, выпускнік каталіцкіх ВНУ у Любліне (Польшча) і Гамінгу (Аўстрыя).

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых на катэхетычныя сустрэчы ў душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа па адрасе: г. Мінск, вул. Арджанікідзэ, д. 6.

Абноўлена 12.03.2019 12:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця