Пошук

11.03.2019 12:10   Aндрэй Юхнік / Catholic.by

З 6 па 9 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі.

Рэкалекцыі — час, які змяняе чалавечы вобраз мыслення, вучыць ставіць Божую волю на першае месца і робіць людзей здольнымі ўзгадняць свае думкі з думкамі Бога. Прагненне ўзрастаць у любові і будаваць блізкія адносіны з Богам з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця кожнага хрысціяніна.

Па запрашэнні духоўнага айца семінарыстаў правесці рэкалекцыі згадзіўся а. Андрэй Ядкоўскі СSsR. Законнік адразу ж ва ўступнай прамове акцэнтаваў тое, як важна задумацца над сваімі адносінамі з Езусам Хрыстом. Чалавек можа круціцца ўвесь час толькі вакол сябе і сваіх праблем, забываючы запрасіць у сваю штодзённасць Бога, які заўсёды ідзе разам з намі.

Кожную раніцу падчас Ютрані семінарысты разважалі з дапамогаю рэкалекцыяніста над Божым словам, а на працягу дня слухалі настаўленні.

Галоўным момантам кожнага дня рэкалекцый была сустрэча з Эўхарыстычным Езусам падчас святой Імшы, а таксама ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У пятніцу семінарысты разважалі над таямніцамі Крыжовага шляху Пана Езуса і ўдзельнічалі ў пакутным набажэнстве з рахункам сумлення, праз якое маглі падрыхтавацца да сакрамэнту пакаяння.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа