Пошук

07.03.2019 13:54   Catholic.by

Сёлета браслаўская парафія і ўся Віцебская дыяцэзія будуць перажываць 10-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.

З гэтай нагоды на сайце санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе Waladarka.by з’явілася просьба да ўсіх жадаючых распавесці пра цуды, здзейсненыя ў іх жыцці праз заступніцтва Маці Божай.

«Калі жадаеце падзяліцца сведчаннямі свайго аздараўлення душы і цела альбо натхнёным вершам да Марыі, просім дасылаць вашыя лісты на электронную пошту wolodiasds@mail.ru або пакідаць у спецыяльнай скрыні для пытанняў у канцы касцёла ці прыносіць у сакрыстыю», — запрашаюць арганізатары.

Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы — усё, што датычыцца заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе. Нават калі хтосьці мае, што распавесці, але пры гэтым не любіць пісаць, яго з радасцю паслухаюць і запішуць ягонае сведчанне.

Мэта збору сведчанняў людзей, якія атрымалі ад Бога ласкі праз заступніцтва Валадаркі Азёраў, — умацаванне веры іншых.

Абноўлена 07.03.2019 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.