Пошук

05.03.2019 11:10   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Паводле візантыйскага календара новага стылю, якім карыстаюцца грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі, у панядзелак 4 сакавіка распачаўся Вялікі пост.

З гэтай нагоды Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў спецыяльнае пастырскае благаслаўленне ўсім святарам і дыяканам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, а таксама ўсім тым, хто карыстаецца іхнім служэннем і душпастырскай апекай.

«Вы распачынаеце Вялікі пост. З гэтай нагоды благаслаўляю вашую Царкоўную супольнасць: шчыра жадаю Божай ласкі на шляху падрыхтоўкі да вялікага свята Уваскрасення Хрыстова», — напісаў прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі ў пасланні, адрасававаным кс. архімандрыту Яну Сяргею Гаеку МІС, Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі.

Абноўлена 05.03.2019 12:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа