Пошук

15.02.2019 08:30   Паводле: sdb.by

12 лютага ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо, што дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у пасёлку Бараўляны пад Мінскам, адбыўся першы агульны сход салезіянаў Беларусі.

Як паведамляе партал рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства святога Францішка Сальскага» ў Беларусі sdb.by, такая форма калегіяльнага ўзаемадзеяння прадугледжана новым статутам з мэтай даць сабратам адкрыты форум для дыскусіі на тэмы становішча кангрэгацыі ў краіне і выклікаў, якія стаяць тут перад салезіянамі.

У межах падрыхтоўкі да інспектарыяльнага (запланаваны на 2019 г.) і генеральнага (запланаваны на 2020 г.) капітулу салезіяне здзейснілі самаацэнку і прааналізавалі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

Удзельнікі сходу пры гэтым параўналі вынікі сваёй працы з пажаданнямі і чаканнямі моладзі, што было зроблена дзякуючы апытанню, праведзенаму загадзя сярод маладых людзей. Пасля інтэнсіўнай дыскусіі салезіяне тэзісна сфармулявалі свой адказ на выклікі сучаснай моладзі, які на лакальным узроўні павінен быць адразу прыняты ў распрацоўку і рэалізаваны.

Падчас сустрэчы належная ўвага была прысвечана таксама святкаванню стогадовага юбілею прысутнасці салезіянаў у Беларусі. У гэтым кантэксце была створана працоўная група для распрацоўкі новых мерапрыемстваў і маніторынгу правядзення ўжо запланаваных. Група складаецца з прадстаўнікоў усёй Салезіянскай сям’і ў Беларусі.

Фотарэпартаж са сходу ТУТ>>>

Абноўлена 15.02.2019 21:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.