9 лютага 2019 г. адышоў у вечнасць кс. Казімір Акушка, пробашч парафіі ў Плюсах. Аб гэтым з сумам паведамляе Курыя Віцебскай дыяцэзіі.
Кс. Казімір Акушка нарадзіўся 21 кастрычніка 1959 г. у в. Паляны, якая належыць да парафіі Гудагай у Гродзенскай дыяцэзіі. Тэалагічную адукацыю атрымаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе. 19 мая 1991 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Гродне.
У Віцебскай дыяцэзіі працаваў у парафіях у Варапаеве, Празароках, Мёрах, Плюсах, Дзісне, Новым Пагосце; абслугоўваў парафіі ў Шаркаўшчыне, Чарневічах, Дунілавічах і Лучаі.
Пахаванне кс. Казіміра Акушкі адбудзецца ў Плюсах у аўторак 12 лютага ў 11.00.
Вечны адпачынак дай яму, Пане!