На 84-м годзе жыцця памёр Васіль Сёмуха, аўтар аднаго з перакладаў Бібліі на беларускую мову. Пра гэта са спасылкай на старшыню Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяну Нядбай паведаміў 3 лютага хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info.
Пераклад, зроблены Васілём Сёмухам, пабачыў свет у 2002 годзе. Гэты пераклад, выкананы на аматарскім узроўні, спрыяў абуджэнню зацікаўленасці Святым Пісаннем у шырокіх колах грамадскасці.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.