Пошук

11.02.2026 17:14   Фота: кс. Чэслаў Ладыка / Catholic.by

Ардынарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка разам с вернікамі сустрэў спачылага біскупа Казіміра ў катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. 

Нагадваем, што сёння, 11 лютага, у 18.30, там жа адбудзецца святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра.

А заўтра, 12 лютага

11.00 Ютрань за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле;

11.30  пахавальная святая Імша за біскупа Казіміра Велікасельца і абрады пахавання ў Пінскім катэдральным касцёле (вул. Леніна, 16).

Пасля святой Імшы труна з целам біскупа Казіміра будзе перавезена згодна з завяшчаннем у яго родную парафію ў Шэрашаве (Пружанскі р-н), дзе ён будзе пахаваны на мясцовых могілках каля касцёла.

Абноўлена 11.02.2026 17:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа