
Супольнасць Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта са смуткам паведамляе, што 10 лютага на 65-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Алена Арэшка, мама сястры Аляксандры Арэшка, назарэтанкі, якая нясе служэнне ў Варшаве.
Пахаванне спачылай Алены адбудзецца ў чацвер 12 лютага ў Івянцы.
- 12.00 — святая Імша ў парафіяльным касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія);
- 14.00 — набажэнства ў праваслаўнай царкве Святой Ефрасінні ў Івянцы і пахаванне.
Сёстры назарэтанкі просяць аб малітве за спачылую Алену, каб Пан прыняў яе ў сваё Валадарства.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...







