Пошук

16.01.2019 16:30   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

15 студзеня ў Доме начнога знаходжання ў Мінску адбылася калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas з падапечнымі ўстановы.

Пасля дзялення аплаткамі і выказвання адзін аднаму віншаванняў са святамі Калядаў і Новага года адбылася традыцыйная вячэра, а таксама раздача падарункаў і сродкаў першай неабходнасці.

Праект «Сталовая для бяздомных» дзейнічае ўжо другі год. Кожны будзень пастаяльцам раздаюць гарачую ежу і піццё, якія гатуюць у цэнтры св. Лукі (в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1). На раздачы дзяжураць валанцёры Caritas, якія гатовыя дзяліцца з людзьмі сваёй увагай, часам і адносінамі.

Акрамя ежы, бяздомныя атрымліваюць дапамогу па псіхалагічных і юрыдычных пытаннях, а таксама бясплатныя паслугі цырульніка.

Падтрымаць праект «Сталовая для бяздомных» можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD-запыце для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

         

 

Абноўлена 16.01.2019 16:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця